На свеце ўсякае бывае...
Бывае, снег кружляе ў маі,
Бывае, дождж пральецца ў лютым
I на рачулцы, лёдам скутай,
Ручэй імклівы ажывае.
На свеце ўсякае бывае...
Крыкун пужліва адступае,
А ціхі раптам і пануры
Закрые целам амбразуру
I ў бронзе ўзвысіцца над краем.
Галоўная » Янусь Малец
Янусь Малец
На свеце ўсякае бывае...
Гульня
Хлапчук страляе з аўтамата,
Старанна цісне на курок.
Падняў угору рукі тата
І ціха хіліцца на бок.
Смяецца сын, стралок няспынны,
Пужае гнеўна: – Хэндэ хох!
Ён з задаволенаю мінай
Глядзіць, як бацька споўз да ног.
– Капут! – крычыць. –
Ты мёртвы, татка!
І цісне руляй да зямлі.
За той гульнёй сачыла бабка,
І слёзы па шчаках цяклі.
9 мая
Радзей бярэ акардэон
І ўжо не так іграе тата,
Бо спрыту ў пальцах малавата
І на павеках вісне сон.
Але сягоння ўсё ў парадку,
Пад хатаю на лаўцы сеў,
І галасоў лагодны спеў
Паплыў пад вёску Гараватка.
У гэтай музыцы – вясна,
І смех, і плач пад небам дымным.
Сягоння тата – у Берліне,
Дзе захлынулася вайна...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1058230683091
Галасоў: 1786. Сярэдняя: 4.11
4.3831360946746
Галасоў: 676. Сярэдняя: 4.38
4.2029850746269
Галасоў: 670. Сярэдняя: 4.20
4.1407185628743
Галасоў: 668. Сярэдняя: 4.14
3.9981203007519
Галасоў: 532. Сярэдняя: 4.00
4.4181818181818
Галасоў: 330. Сярэдняя: 4.42
4.2834394904459
Галасоў: 314. Сярэдняя: 4.28
4.1634615384615
Галасоў: 312. Сярэдняя: 4.16
4.65234375
Галасоў: 256. Сярэдняя: 4.65
3.9401993355482
Галасоў: 301. Сярэдняя: 3.94
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Што шукалi?
-