Мы асфальтам балоты завём
І шасейнай дарогі сцяжынку.
Два гады мы і косім, і жнём,
Каб вялікія справіць дажынкі.
Аўтаматы нам служаць касой,
А сярпамі - гранаты, наганы.
Не расою - варожай крывёй
Акрапляюць зямлю партызаны.
Там, дзе нас не чакаюць - мы там,
А дзе ладзяць засаду - абыдзем.
Тут усё паслухмянае нам,
Нават месяц, то ўстане, то задзе.
Спее волі і ўчасця прыход,
Што расце на франтах і палянах.
Не зламаць, не сагнуць мой народ,
Бо ўся Беларусь - партызанка.
Беларусь-партызанка
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1003777657852
Галасоў: 1853. Сярэдняя: 4.10
4.3814285714286
Галасоў: 700. Сярэдняя: 4.38
4.1871428571429
Галасоў: 700. Сярэдняя: 4.19
4.1304347826087
Галасоў: 690. Сярэдняя: 4.13
3.9785714285714
Галасоў: 560. Сярэдняя: 3.98
4.4094955489614
Галасоў: 337. Сярэдняя: 4.41
4.265625
Галасоў: 320. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.6461538461538
Галасоў: 260. Сярэдняя: 4.65
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі