Краіна мая, радасць мая,
Песня мая маладая!
Па нівах тваіх, па тваіх гаях
Сынава сэрца рыдае.
Ты часта прыходзіш ка мне, як сон.
Хмараю праплываеш,
Птушкай садзішся на ціхі клён,
Звонкім дажджом ападаеш.
Тады ўспамінаецца ўсё да драбніц,
Што звязана з родным краем, —
Як жыта шуміць, як агонь зарніц
На дне азёр дагарае.
Як летам спякотным за днямі дні
Ішлі па іржышчы калючым...
Мы ранілі ногі аб камяні,
I нам не было балюча.
I не было нічога ярчэй
За сонца на родным небе,
I не было нічога смачней
Матчынага хлеба.
Вада з прыдарожнага ручая
Была саладзей за мёд нам...
Краіна мая, маці мая,
Лёс твой цяжкі і гаротны!
Топча, катуе тваю зямлю
Вылюдак ашалелы.
Я кроў да апошняе кроплі пралью,
Каб толькі табе палягчэла.
Ні славы, ні скарбаў я не хачу,
Мне б толькі прыйсці непрыкметна,
Зямлю сваю пад нагамі адчуць,
Надыхацца родным паветрам.
Краіна мая
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.098233995585
Галасоў: 1812. Сярэдняя: 4.10
4.3876651982379
Галасоў: 681. Сярэдняя: 4.39
4.1912408759124
Галасоў: 685. Сярэдняя: 4.19
4.1361639824305
Галасоў: 683. Сярэдняя: 4.14
3.987012987013
Галасоў: 539. Сярэдняя: 3.99
4.4006024096386
Галасоў: 332. Сярэдняя: 4.40
4.2816455696203
Галасоў: 316. Сярэдняя: 4.28
4.1708860759494
Галасоў: 316. Сярэдняя: 4.17
4.6550387596899
Галасоў: 258. Сярэдняя: 4.66
3.9372937293729
Галасоў: 303. Сярэдняя: 3.94
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь