Жыццё —
У дваццаць вёснаў, дваццаць зім,
He зжухла пожняй.
Крыло бяды ударыла па ім
Зімой апошняй.
Хлапчук, падлётак пушчы векавой,
Зямлі руіннай,
Пачула Мужнасць выклік смелы твой
У веі міннай.
Душы тваёй юначай зрок.
Урок.
Тут ад калысак
У вочы б'е, але не засціць зрок
Хатыні прысак.
Тут ходзіць блізка помная вайна.
У кветках Блужа.
Вышэй бяссмерцем сынавым яна
Гор Гіндукуша.
Ды ўсё ж вышэй за пікі з ледзяша
У простай хаце
Ўзышлі сягоння
Матчына Душа
I Сэрца маці.
У сполаху скрыпіць зямная вось.
Ля дамавіны
Прасек душу збалелую
Наскрозь
Асколак міны.
Мікалай Чэпік
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.0996767241379
Галасоў: 1856. Сярэдняя: 4.10
4.3823109843081
Галасоў: 701. Сярэдняя: 4.38
4.1778093883357
Галасоў: 703. Сярэдняя: 4.18
4.1327561327561
Галасоў: 693. Сярэдняя: 4.13
3.9786096256684
Галасоў: 561. Сярэдняя: 3.98
4.4094955489614
Галасоў: 337. Сярэдняя: 4.41
4.265625
Галасоў: 320. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.6461538461538
Галасоў: 260. Сярэдняя: 4.65
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі