Лашчыць сонца бяроз карагоды,
Безупынна бягуць цягнікі.
На ўскрайку, ля самай чыгункі,
Пахаваны мае землякі.
Спяць у роднай зямлі патрыёты,
Абеліскі маўкліва стаяць.
Іх прабітыя кулямі сэрцы,
Пяцікутнаю зоркай гараць.
Посвіст сойкі і крык жураўліны
У блакітны ляцяць далячынь.
Чакаюць з вайны пасівелыя
ўдовы
Маладых назаўсёды мужчын.
Лашчыць сонца бяроз
карагоды,
Адзявае ў зялёну красу.
Я героям Вялікай Айчыннай
Веснавыя пралескі нясу.
Пахаваны мае землякі
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1177177177177
Галасоў: 1665. Сярэдняя: 4.12
4.3993855606759
Галасоў: 651. Сярэдняя: 4.40
4.2012195121951
Галасоў: 656. Сярэдняя: 4.20
4.1519379844961
Галасоў: 645. Сярэдняя: 4.15
4.006
Галасоў: 500. Сярэдняя: 4.01
4.417445482866
Галасоў: 321. Сярэдняя: 4.42
4.2772277227723
Галасоў: 303. Сярэдняя: 4.28
4.1661237785016
Галасоў: 307. Сярэдняя: 4.17
4.6692913385827
Галасоў: 254. Сярэдняя: 4.67
3.9466666666667
Галасоў: 300. Сярэдняя: 3.95
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь