Выйшла я серпам зубчатым
Срэбра калосся крышыць.
Пахла дакучліва мятай,
Я ў жыце знайшла спарышы.
Смехам сыпнулі сяброўкі:
«Ой, сцеражыся глядзі!»
Сноп я вязала, аж змоўклі,
Моцна ж вязала, наўздзіў...
Што ж, каб Васіль тут
на полі
Зносіў за мною снапы, –
Я не ўтуліла б ніколі
Вачэй,
не баялася кпін.
Гэтак хацеў ён жаніцца,
Так супакойваў мяне...
Усё панясла навальніца,
Я ўсё адступіла
вайне.
Змёў, наляцеўшы на вёску,
Хлопцаў вясковых віхор,
Чырвань пажараў расплёскаў
Усюды –
з зямлі аж да зор...
Жудасна, доўга дымілі
Гэнымі днямі бары...
Сэрца трывогаю стыла...
Няхай яно лепей згарыць!
Хай спапяляцца на попел
Сэрца і ўсё у жыцці!
Як прычакаць цябе, сокал,
Сынка як табе нарадзіць?
Дзе успаміны закінуць?
Як тут прысыпаць пяском
Ночы струмень цёмна-сіні,
Сузор'і – луску акунькоў,
Росную мяккасць пракосаў,
Здушаны шургат галля,
Дзяцельнік ссохлы у косах,
Распалены шэпт Васіля?
Эх, Васілёк,
мой хлапчына,
З кім ты начуеш і дзе?
У пыле сыпкім каляінаў,
Ў цвілым багавінні ў вадзе?
Выпіў ты ўжо
ці не выпіў
чарку да дна?
Не спяшы...
Пахнуць дакучліва ліпы.
Я ў жыце
знайшла спарышы.
Спарышы
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.098233995585
Галасоў: 1812. Сярэдняя: 4.10
4.3876651982379
Галасоў: 681. Сярэдняя: 4.39
4.1912408759124
Галасоў: 685. Сярэдняя: 4.19
4.1361639824305
Галасоў: 683. Сярэдняя: 4.14
3.987012987013
Галасоў: 539. Сярэдняя: 3.99
4.4006024096386
Галасоў: 332. Сярэдняя: 4.40
4.2816455696203
Галасоў: 316. Сярэдняя: 4.28
4.1708860759494
Галасоў: 316. Сярэдняя: 4.17
4.6550387596899
Галасоў: 258. Сярэдняя: 4.66
3.9407894736842
Галасоў: 304. Сярэдняя: 3.94
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь