Тугое дрэўка на плячы,
Працяг жыцця ў руках.
Звіні, мой сцяг, і трапячы
У праменнях і вятрах.
Мой сцяг вышэй усіх няўдач,
Вышэй усіх няпраўд.
Я сам загорнуты ў кумач
Ад галавы да пят.
Паверкі
кулямі
былі,
I бачыў я тады:
Густою чырванню цвілі
На мне
мае
бінты.
Ты будзеш неўміручы, сцяг,
Бо мы цябе нясём
Ў сваёй крыві, ў сваіх касцях
Перадаём — з жыццём.
Сцяг
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1144366197183
Галасоў: 1704. Сярэдняя: 4.11
4.4042553191489
Галасоў: 658. Сярэдняя: 4.40
4.2012102874433
Галасоў: 661. Сярэдняя: 4.20
4.1426380368098
Галасоў: 652. Сярэдняя: 4.14
4.0059405940594
Галасоў: 505. Сярэдняя: 4.01
4.4246153846154
Галасоў: 325. Сярэдняя: 4.42
4.2772277227723
Галасоў: 303. Сярэдняя: 4.28
4.1661237785016
Галасоў: 307. Сярэдняя: 4.17
4.6549019607843
Галасоў: 255. Сярэдняя: 4.65
3.9466666666667
Галасоў: 300. Сярэдняя: 3.95
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Што шукалi?
-