Вось п'едэстал —
Як памяці прывал.
Гвардзейскі знак пад зоркаю ў пяць промняў.
Я ўспомніў вас, таварыш генерал,
Я ўспомніў бой,
Той бой пад Полацкам успомніў.
...Пярэдні край зламалі ўжо штыкі,
Ужо за намі бліндажы і доты.
Спазніліся сюды штурмавікі:
Пяхота абагнала самалёты.
Запознена з-пад блізкага крыла
Дыхнулі ўніз нябэсныя «кацюшы»;
Пакуль ракета бледная ўсплыла,
Пакуль камбат хрысціў чыесьці душы, —
Ляглі свае... ляглі свае.
Уздрыгвалі пясчынкі перавала.
Па-над Дзвіной, што млела ў сіняве,
Мы пахавалі першым генерала.
Хадзіў з пяхотай ён нярэдка так;
Ён адчуваў няўлоўнае імгненне,
Што вызначала спеласць наступлення
Перад мяжою зацяжных атак.
Дывізія далей нясла штыкі,
Гарачыя ад дыму і спякоты.
Было — спазніліся штурмавікі:
Пяхота абагнала самалёты.
Вось п'едэстал...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.1003777657852
Галасоў: 1853. Сярэдняя: 4.10
4.3814285714286
Галасоў: 700. Сярэдняя: 4.38
4.1871428571429
Галасоў: 700. Сярэдняя: 4.19
4.1304347826087
Галасоў: 690. Сярэдняя: 4.13
3.9785714285714
Галасоў: 560. Сярэдняя: 3.98
4.4094955489614
Галасоў: 337. Сярэдняя: 4.41
4.265625
Галасоў: 320. Сярэдняя: 4.27
4.167701863354
Галасоў: 322. Сярэдняя: 4.17
3.9299363057325
Галасоў: 314. Сярэдняя: 3.93
4.6461538461538
Галасоў: 260. Сярэдняя: 4.65
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі