Цана здрады
Малую вёсачку,на трыдцать хат,
Сваёю жорсткасцю вайна кранула.
Трыццаць адзін загінуў тут салдат-
Салдат савецкіх куля не мінула.
Іх гітлераўцы ўзялі ў атачэнне,
Кальцом заціснулі ў лесе - ні прарваць.
Галодныя і змораныя да змярцвення,
Прывал зрабілі атачэнцы і палеглі спаць.
Ды між салдатаў тых слабак з’яіўся,
Таемна вырашыў пад покрывам начы,
Як быццам бы адзін ён не змарыўся,
Прабрацца да радні ў Малыя Крывічы.
У бок гасцінца рушыў ён нясмела.
А на гасцінцы - ворагаў патруль…
Яго тут затрымалі і ўмела,
Даведаліся, хто ён і адкуль.
І вывеў здраднік немцаў да ахвяраў,
Што спалі ціха, не чакаючы бяды.
Застракаталі аўтаматы вогненным пажарам,
Крывавыя ад куляў пакідаючы сляды.
Маленькай купкай рускія салдаты,
Трымалі абарону,як маглі.
У няроўнай стычцы рваліся гранаты,
І змешвалі людзей з кавалкамі зямлі.
Няшчадна ворагі ўсіх перабілі,
Былі дзе раненые - немцы дабівалі іх…
Як плачучы, галінкі дрэвы нахілілі,
Ад стогнаў чалавечых поступова лес заціх…
Цяпер у брацкае магіле спяць салдаты,
У вёсцы нашае,у Пугачах.
Ідуць сюды з паклонам хлопцы і дзяўчаты
І не хаваюць ветэраны слёзы на вачах.