Сцяпан Гаўрусёў

Пасляваеннае

 

У прысадах рабіны алелі,
Заглядзеўшыся ў люстра шасе.
Уцалелі яны, уцалелі,
Уцалелі, хаця і не ўсе.

Самы раз ім сысціся цяпер бы,
Як раней, завясці карагод,
Ды такі, каб старэнькія вербы
На двухсоты забыліся год.

Толькі дзе той музыка дасужы,
На якой затрымаўся касьбе?
Абмінаючы пенныя лужы,
Ходзіць певень і зерне дзяўбе.

Гаспадараць у вёсцы дзяўчаты,

На белых абадах веласіпеда...

 

На белых абадах веласіпеда
Кацілася два сонцы праз жыты.
I бесклапотна каласіла лета,
З якім навечна расставаўся ты.

I ветразь накрухмаленай кашулі
Магла з падворку маці распазнаць,
Кашулі той, якую скора кулі
У спелым жыце здолеюць нагнаць.

I згасне зрок ад машкары-сляпіцы,
I не стрымаць бліскучага руля,
I ў ліхаманцы замільгаюць спіцы,
Калі з табой прыпыніцца зямля.

He бывае ў вайны эпілога...

 

He бывае ў вайны эпілога —
Памяць чорна заносіць крыло.
Замест поля — дзічэе аблога.
Божа мой, як усё зарасло!

Конік, конік! Чаго ты стракочаш
У бур'яне — самотнай траве?
Можа, паўшых збудзіць яшчэ хочаш?
Спадзяешся, што хто ажыве?

Эх ты, конік! Ад мора і сушы
Тут з агнём і жалезам прайшлі,
I — хмарынкамі чыстыя душы
На нябёсы высока ўсплылі.

Памяць сцішана полем прастуе,

Кладу руку на галаву дзіцяці...

 

Кладу руку на галаву дзіцяці —
На лёгкі адуванчык залаты:
Хай адчувае і ў маім паглядзе
Святло і ўсеабдымнасць дабраты.

Мая далонь — памірскія цвярдыні,
Шыракаплынных бурных рэк выток,
Зіхотлівая неабдымнасць сіні,
Дзе і пад ветрам не трымціць лісток.

Шурпатая, як дзедаўскія жорны,
Лагодная, як звільгатнелы лёс,
Яна адпрэчыць можа прывід чорны
I — падарыць малому ясны лёс.

25 чэрвеня 1944 г.

 

Ax, колькі ў зрэнках пораху і сіні
Праграмыхаў і — пакаціўся фронт,
I ты — збавіцель — прамільгнуў з усімі,
Свой жаркі крок панёс за гарызонт.

I на зямлі разгойданай — на хвалях
Аранжавых грымот, што засцяць свет, —
Ва ўздыбленых зямліста-чорных далях
Я бачыў твой імклівы сілуэт.

Ад гулкіх трас нябёсы ружавеюць,
Бягуць байцы — ланцуг за ланцугом,
I душна крылы плашч-палатак веюць —