Леанід Галубовіч

Інвалідам вайны

 

Колькі войны скасілі,
Колькі легла касцьмі?!
Твая слава, Расія,
Перамыта слязьмі.

Ты шчаслівы, гавораць,
Абмінула вайной.
Яе беды і гора
У цябе за спіной.

Абмінула пажарам.
Толькі вочы да дна
Пакалечаным тварам
Праглядзела яна.

На дарожным прыпынку
Зноў сляпы, нібы ў сне:
«Глянь, будзь ласкавы, сынку,
Мой аўтобус ці не?»

I хаджу за бязногіх,
I гляджу за сляпых,