Антаніна Рыбалка

Зберажыце жыццё на свеце

 

Сонечны зайчык прабег па сцяне,
Дакрануўся гарэза да спячай дачушкі,
А яна, усміхнуўшыся ласкава мне,
Працягнула даверліва ручкі.
3 пяшчотай да вуснаў яе паднашу,
Коскі льняныя я гладжу паволі,
У васільковыя вочы бясконца гляджу —
I сціскаецца сэрца да болю.
Устрывожана звоняць Хатыні званы —
Зоркавая вайна пагражае планеце.
«Уз'яднайцеся, людзі, — гавораць яны. —

Калі вораг быў у хаце

 

Зараслі травой акопы,
Ад вайны ўжо час няблізкі.
Дзе змагаліся героі,
Там смуткуюць абеліскі.
Калі вораг быў у хаце,
Не забыць майму народу.
І якой цаной, мой браце,
Ён здабыў сабе свабоду.
Мне расказвалі калісьці,
Як фашысцкія пачвары
Немаўля яшчэ ў калысцы
Разам з маці расстралялі.
Жах сціскае сэрца ў грудзях,
Слаўся чорны дым па свеце.
У агні гарэлі людзі:

Партызан

 

Нізка хмары плывуць над зямлёю,
Бор аб нечым маркотна гудзе.
Патаемнай сцяжынкай лясною
Партызан у разведку ідзе.

Трэба звесткі здабыць для атрада,
Шмат варожых прайсці перашкод.
Партызану ж зусім небагата,
Партызану шаснаццаты год.

Хутка родныя будуць абшары:
Вось і хата, і цёплы пакой.
На хвілінку к пяшчотнаму твару,
Як раней, прытуліўся шчакой.

І ад стомы закрыліся вочы,

Пахаваны мае землякі

 

Лашчыць сонца бяроз карагоды,
Безупынна бягуць цягнікі.
На ўскрайку, ля самай чыгункі,
Пахаваны мае землякі.
Спяць у роднай зямлі патрыёты,
Абеліскі маўкліва стаяць.
Іх прабітыя кулямі сэрцы,
Пяцікутнаю зоркай гараць.
Посвіст сойкі і крык жураўліны
У блакітны ляцяць далячынь.
Чакаюць з вайны пасівелыя
ўдовы
Маладых назаўсёды мужчын.
Лашчыць сонца бяроз
карагоды,

Даўно чакаю я цябе

 

Даўно чакаю я цябе,
Мой родны і адзіны ў свеце,
Калі тужліва вельмі мне
Спыняю позірк на партрэце.

Удумлівы, дасціпны твар,
Нібы ўсё яму вядома,
Глядзіць з усмешкай на мяне
Ласкава, ветліва ці засмучона.

Даўно чакаю я цябе,
Жыву яшчэ надзеяй сёння
Хаця прайшло нямала год,
I сівізна кранула скроні.

Не плачу ноччу па табе,
Ды толькі плачуць радкі вершаў