маці
У бабулі Паланеі
Даль паднімуць, сон развеюць.
Разбірай, лугі, касцоў! —
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў.
I ў спякоту, і ў завею
Кліча вуліца хлапцоў —
У бабулі Паланеі
Пяць асілкаў-малайцоў.
Віктар, Косця, Пеця, Дзіма,
Самы меншанькі — Назар.
...На пажоўклы фотаздымак
Пакацілася сляза.
А чаму — пытаць не смею.
Для бабулі свет не міл —
У бабулі Паланеі
Пяць сыноў і пяць магіл.
Іх вечныя агні
Да болю можа кожны прыцярпецца
I да няшчасця, толькі не яны,
Што страцілі дзяцей...
Гарыць для іх цяпельца
На тым далёкім беразе вайны.
Ці зойдзе сонца, ці на дзень займецца,
Адны сярод вялікай цішыні
Старыя маці ў печах старасвецкіх
Штодзённа паляць вечныя агні.
У печах, быццам небасхіл, паўкруглых
Зара ўсё разгараецца ярчэй.
А за акном — свет цёмны і аглухлы,
З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...
З вайны сустрэлі мацяркі сыноў I выглядалі-радзілі нявестак. А сын яе дадому не прыйшоў. Прыйшло кароткае: «Прапаў без вестак...» Сябры пасмуткавалі, землякі, Слязу змахнула ўпотайкі дзяўчына: He вернецца...
Небагата часу з таго дня мінула...
Небагата часу з таго дня мінула,
Як збірала маці сына ваяваці.
Сядзіць матка ў хаце, слёзы выцірае.
Сын яе адзіны торбу ўжо збірае.
“Ой, сынок мой родны, не пушчу цябе я,
Баліць мае сэрца, дрэннае штосць чуе.
Хто вады падасць мне, як я захварэю?
Прынясе хто хлеба, як я пастарэю?”
Развіталась з сынам, хусткай памахала,
Доўга ўслед глядзела — цягнік праважала.
Матулі
Рабінавыя гронкі — вугалькі, Як нешта невыказнае, святое... Мо гэта слезы з матчынай шчакі, Апаленай далёкаю вайною?
Маці
Старая маці за лучынай
кашулю шые і узор
выводзіць песняй салаўінай,
шляхамі святаянскіх зор.
Сын — вольны сокал — партызаніць,
але настане час, з лясоў
ён у кашулі вышыванай
да маці вернецца дамоў.
А можа, можа злая куля
ўпляце ў узор смяротны цень,
чырвонай ружай на кашулі
кроў дарагая зацвіце...
He, не павінен ён загінуць.
Старая хіліць галаву,
і слёзы на кашулю сына
Бы гарачы бурштын...
Бы гарачы бурштын,
Твае слёзы,
Матуля...
Адшаленіў той час,
Калі цвінькалі кулі...
Толькі лісце і сёння
Зрывае вятрысень
3 тых бяроз,
Ля якіх
Ты шаптала:
«Вярніся...»
Толькі ружы і сёння
Схіляюцца нізка
Ля бяроз,
Дзе сыночкам тваім —
Абеліскі...