Ірына Касянкова

Дзеці ліхалецця

 

Экскурсія ў музей Наваельнянскай сярэдняй школы
(Гістарычная даведка: На тэрыторыі г.п.Наваельня да Вялькай Айчыннай вайны існаваў інтэрнацыянальны піянерлагер для дзяцей камуністаў з усяго свету. Вайна застала іх нечакана. Не ўсіх дзяцей паспелі эвакуіраваць.)

Гады крывавыя вайны
Дзяцінства шчасце адабралі.
Сярод чужых зусім адныя
Ахвярвў лёс яны спазналі.

Не маці-смерць спявала ім

Развітанне

 

Не чакай мяне, матуля,
Не вярнуся я з вайны.
Мне свінец варожай кулі-
Смерць з нямецкай стараны.

Не згуляем мы вяселле
З любай дзеўчынай маёй.
І не будзе наваселля
Ў хаце,збудаванай мной.

Не паклічуць дзеці:"Тата!"-
Не народзяцца яны.
Не чакайце вы салдата,
Не вярнуся я з вайны.

Ў небе чорным ад пажараў
Птушкі белыя ляцяць.
Гэта душы тых ахвяраў,
Што забітыя ляжаць.

А так хочацца застацца

Хачу ўспомніць імя

 

Безымяннаму салдату прысвячаю

Я даўно тут забіты ляжу,
У пакутах душа мая.
Я не дыхаю і не гляджу.
Хачу ўспомніць сваё імя.

Помню матухны постаць адну-
Уся сагнутая,плечы дрыжаць.
Выпраўляе мяне на вайну.
Толькі плача,а хоча крычаць.

Помню я скрозь пажарышчаў дым
Сонца,быццам жыцця прамень!
Цяжка так паміраць маладым,
Калі зноў нараджаецца дзень!

Успамінаю апошні наш бой

Малітва маці

 

Гаравала матухна.Не прыйшлі з вайны,
Згінулі.не вернуцца родныя сыны.
Сэрца болем сціснула,цёмна ў вачах.
Галаву ахутала полымя і жах.

Думкі закруціліся:"А навошта жыць?!
Ці вайну праклятую.ці сябе вініць,
Што чацвёра хлопчыкаў у чужой зямлі.
Мо магілкі травамі,зеллем зараслі,
Мо ў полі дзе-нібудзь бедныя ляжаць.
Каб магла б хоць дзетачак родных пахавць!"

Так з адчаем крыкнула Богу ў вышыню:

Развітанне

 

Не чакай мяне, матуля,
Не вярнуся я з вайны.
Мне свінец варожай кулі-
Смерць з нямецкай стараны.

Не згуляем мы вяселле
З любай дзеўчынай маёй.
І не будзе наваселля
Ў хаце,збудаванай мной.

Не паклічуць дзеці:"Тата!"-
Не народзяцца яны.
Не чакайце вы салдата,
Не вярнуся я з вайны.

Ў небе чорным ад пажараў
Птушкі белыя ляцяць.
Гэта душы тых ахвяраў,
Што забітыя ляжаць.

А так хочацца застацца

Сон

 

Спіць старая Агата,
Сніць жахлівыя сны.
Чуе рэха гарматаў-
Боль мінулай вайны.

Муж ляжыць перад ёю,
Ён такі малады!
Увесь заліты крывёю.
-Піць...,сясрычка,...вады...

Крык адчайны ірвецца:
Я ж Агата твая!
Не аддам цябе смерці!
Што за доля мая?!

Я цябе ўсё чакала,
Столькі слёз праліла!
І так моцна кахала,
Што забыць не змагла.

Лёс мяне не шкадуе-
Без цябе,без дзяцей.
Сум у хаце пануе.

Хоць вайна і жаночага роду

 

у адказ на верш А.Тарбаева"Горлаўская мадонна"

Хоць вайна і жаночага роду,
Толькі людзям не дорыць жыццё,
А пакуты нясе і нягоды,
Смерці баль, а яшчэ - забыццё.

І да сэрца дзіця не прытуліць,
Калыханку яму не спяе,
Бо ніколі не стане матуляй,
Забірае жыццё, не дае!

Не кахае,нічога не любіць,
Замест сэрца- пустэча ў грудзях.
Ненавідзіць, бязлітасна губіць,
У вачах адбіваецца жах!

Раскажы ты мне, дзед, пра вайну

 

Прысвячаю свавйму дзеду Самчуку Станіславу Якаўлевічу

Раскажы ўсім пра тое,мой дзед,
Як галосяць Хатыні званы,
Як пажарышчы засцілі свет,
Калі йшоў ты дарогай вайны,

Як разносіў па жытніх палях
Вецер попел людскі,як пясок,
Пра Дахау,Майданека жах,
Пра фашызма карычневы змрок,

Як ў жалобе схіляліся ніц
І палалі крывёй верасы,
Як ад Смерці чарнюткіх вачніц
Пасівелі дзяцей валасы,