Развітанне

 

Не чакай мяне, матуля,
Не вярнуся я з вайны.
Мне свінец варожай кулі-
Смерць з нямецкай стараны.

Не згуляем мы вяселле
З любай дзеўчынай маёй.
І не будзе наваселля
Ў хаце,збудаванай мной.

Не паклічуць дзеці:"Тата!"-
Не народзяцца яны.
Не чакайце вы салдата,
Не вярнуся я з вайны.

Ў небе чорным ад пажараў
Птушкі белыя ляцяць.
Гэта душы тых ахвяраў,
Што забітыя ляжаць.

А так хочацца застацца
З вамі,родныя мае!,
Уздыхнуць,з зямлі падняцца!
Ды вайна мне не дае.

Ты не плач, мая матуля,
Не паднімеш ужо мяне.
Не куе мая зязюля,
Не чуваць даўно яе.