Да вайны ва Ушацкім раёне
было 54 тысячы жыхароў,
пасля вайны засталося 20 тысяч.
...Гэта значыць — кожны другі,
і болей...
Гэта значыць — не ўстануць з зямлі ніколі
русавалосыя, сінявокія,
кар Еўдакія Лось
Дома
Вёскі, якія не ўсталі
Вы не бачылі вёсак, якія не ўсталі з вайны? Па ўсёй Беларусі, па ўсёй Беларусі яны... Вы мне скажаце — а на што глядзець, калі ўвосень там — адно лісцяў медзь, калі ўзімку там — толькі ветру плач, а вясной дзярэ сваё сэрца драч... Лета роснае па зямлі ідзе, лета радасці за руку вядзе: пах язмінавы, пах малінавы, цень карункавы, свет б
Дзяўчаты мінулай вайны
Якімі толькі мянушкамі
He клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,