Алесь Шпыркоў

Яны былі першымі

 

Не складалі легендаў пра іх
І не песцілі гучнымі вершамі,
Бо ў горніле тых год баявых
Яны былі ўсяго толькі першымі.

Кавалі самых сонечных дзён,
Багатыры з наймацнейшай сталі –
Яны смела хадзілі ў агонь,
Для нашчадкаў жыццё аддавалі.

І сягоння па праву байцоў
Яны ў нас заслужылі бяссмерце,
Бо ў падмурак наступных вякоў
Яны клалі ўласныя сэрцы.