Галасы на могілках вёсак
Памяці ахвяр фашызму
Людзі добрыя, помніце!
Людзі добрыя, помніце!
Мы любілі жыццё, і Радзіму,
I вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Галасы на могілках вёсак
Памяці ахвяр фашызму
Людзі добрыя, помніце!
Людзі добрыя, помніце!
Мы любілі жыццё, і Радзіму,
I вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Ты кажаш, я не ведаю вайны,
Што мне было тады гадоў замала.
Чаму ж яна мае забрала сны?
На ўсё жыццё наперад сны забрала?
Чаму ж амаль не кожнае начы
Я прачынаюся, скаваны жахам?
Хачу ад смерці лютай уцячы —
I стрымгалоў бягу аўсом няжатым,
Паўзу бульбянішчам па баразне,
Да хмызняку куляюся па пожні,
Але ратунку мне няма і ў сне —
У вочы стрэл грыміць у міг апошні...
У партызанскай пушчы ў снежны вечар,
На нізкіх нарах пасярод зямлянкі,
Стары Сяткевіч — знакаміты фельчар —
На плечкі шчупленькія
ставіць банькі.
Ён совае маленькі факел сіні
У калпачок шкляны, і спрытна лепіць
Паміж лапатак, і перад усімі
Бурчыць на маці: «Апранала б лепей...»
Каржакаваты і
Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Можа, i мяне вайна дагонiць,
Адарве навек ад спраў-турбот:
Нешта ўсё часцей пачаў у скронi
Азывацца сорак трэцi год.
Можа, упаду на той жа сцежцы,
Дзе ляжаў - скрываўлены хлапчук...
Хоць бы ведаць, што апошнi ўрэшце
Па яе рахунку заплачу.
На ўзгорку пясчаным цвiце жаўтазель -
На брацкай магiле дзяцей партызанскiх.
Стаю i гляджу, як па кветках зiркастых
Блукае маленства далёкага чмель.
Мы разам раслi тут - пад небам адным:
Смяялiся, плакалi, песнi спявалi...
Той смех спапялiлi, той спеў расстралялi,
А плач - уцалеў: ён у сэрцы маiм.
Сорак трэцi. Вiхура смяротная.
Ёй - нi краю яшчэ, нi канца.
Як ты бачна, бяда ўсенародная,
У паглядзе падлетка байца!..
Мне хапiла б свайго незабытага.
Толькi як я пра тых прамаўчу? -
Шынялёк i пiлотачка Быкава
Неадступна стаяць уваччу.
Цi дзень, а цi вечар - жыццё нам нагадвае,
Не трацячы мужнасцi тону свайго:
У свеце, глабальна расколатым надвае,
Ад слова да бомбы - паўкрока ўсяго.
I як нi спакусна зацiшшам настроiцца -
Пра гэта, мой дружа, ты мусiш забыць.
Ад полымя слова да полымя стронцыя
Адлегласць бясконцай нам трэба зрабiць!
Не дачакаўшыся сыноў а д т у л ь -
З вайны вялiкай, з прорвы апраметнай,
Сышлi ў магiлу тысячы матуль -
Марыль, Парасак, Кацярын, Настуль -
Сышлi звычайна, цiха, непрыкметна,
Як i жылi пад зоркай пракаветнай...
Што ў мiг апошнi думалi яны?
Што iх дзяцей не будзе ля труны.
Хачу ўявiць - i не магу ўявiць
Усмешку ў вуснах цёткi Мiхалiны,
Што аддала вайне дачку i сына
I ўжо даўно сама на ўзгорку спiць.
Няўжо не заўсмiхалася нiколi?
Не можа быць: хоць зрэдку, хоць няўзнак
Яе душа адходзiла ад болю...
Але прыпомнiць - не магу нiяк.