Хачу ўявiць - i не магу ўявiць
Усмешку ў вуснах цёткi Мiхалiны,
Што аддала вайне дачку i сына
I ўжо даўно сама на ўзгорку спiць.
Няўжо не заўсмiхалася нiколi?
Не можа быць: хоць зрэдку, хоць няўзнак
Яе душа адходзiла ад болю...
Але прыпомнiць - не магу нiяк.