Максім Несцяркоў

Я забіты пад Бахмутам

 

Я забіты пад Бахмутам,         
Які зведаў гару трупаў,
І ва ўсёй гэтай гары
Ляжаць буду да пары.

Я забіты пад Бахмутам,
Не, памёр не ад атруты.
Дзевяць грамаў у галаве
Сталі ядам для мяне.

Прадзед мой бываў пад Ржэвам
І адтуль нашыўку меў.
А пра тую мясарубку
Ад яго пачуў я спеў.

Толькі сам не заспяваю
Сваім праўнукам ужо.
Той свінцу пякельны подых
Пахаваў маё жыццё.

Я не бачыў тое кулі