(памяці прадзеда Мікалая Курыловіча з Бярозаўшчыны і ўсіх заходнебеларускіх мужчын, загінулых у сваіх першых баях у 1944)
Загад ёсць загад. Прыслалі павестку -
і мусіш, Мікола, ісці на вайну,
пакінуўшы жонку і роднае месца,
Астатні раз подых Радзімы глытнуў,
пагушкаў дзяцей, пакарміў у хлеве Косю,
кароўцы падкінуў свежага сенца,
зрабіў усё да толку, як павялося...