перамога

Сябры франтавыя

 

Маўчаць кулямёты,
I міны не выюць.
Гарматы сваё адгулі.
Хлапцы баявыя,
Сябры франтавыя,
Мы ўсе з перамогай прыйшлі.

З баямі цяжкімі
Прайсці да Берліна,
Радзіма, паслала ты нас.
Па роднай краіне,
Па любай дзяўчыне
Мы ўсе сумавалі не раз.

Паднімем жа чаркі
Сям'ёю адзінай
За матак, сясцёр і братоў,
За нашу хаціну,
За сэрца-дзяўчыну,
З якімі мы стрэліся зноў.