Антось Спясівых

Час апошніх спеваў

 

Розныя сцягі —
Аднолькавыя гукі
У сховішчах і дзотах
Граюць да стральбы.
Розныя нажы —
Аднолькавыя рукі
Розныя пістоны —
Роўныя крыжы.

І дрыжыць паветра,
Што калышуць словы,
Поўныя спадзеваў,
Мкненняў ды мальбы.
Так праходзіць лета...
Бой ужо гатовы.
Час апошніх спеваў —
Ён заўжды
Нямы.