Час апошніх спеваў

 
Розныя сцягі — Аднолькавыя гукі У сховішчах і дзотах Граюць да стральбы. Розныя нажы — Аднолькавыя рукі Розныя пістоны — Роўныя крыжы. І дрыжыць паветра, Што калышуць словы, Поўныя спадзеваў, Мкненняў ды мальбы. Так праходзіць лета... Бой ужо гатовы. Час апошніх спеваў — Ён заўжды Нямы. Air Jordan XXXI 31 Shoes