Кастусь Цыбульскі

Сустрэча

 

Сустрэліся дзяды-беларусы
На шумным асіповіцкім вакзале
I важна пра нялёгкія часы
Гамонку нетаропка распачалі.

Казалі пра сяўбу і пра вясну,
Пра цяжкую вясковую жытуху,
Пра нечыю абрыдлую свякруху,
Пра хіжую, далёкую вайну...

Прыпомнілі... Цыгаркі прыкурылі,
З маўчання сплюнулі і селі у вагон...
Якія ж лёсы іх жыццём кружылі?
Якія буры гнулі іх, двухжыльных?

Матулі

 

Рабінавыя гронкі —
вугалькі,
Як нешта невыказнае,
святое...
Мо гэта слезы
з матчынай шчакі,
Апаленай
далёкаю вайною?

Бы гарачы бурштын...

 

Бы гарачы бурштын,
Твае слёзы,
Матуля...
Адшаленіў той час,
Калі цвінькалі кулі...
Толькі лісце і сёння
Зрывае вятрысень
3 тых бяроз,
Ля якіх
Ты шаптала:
«Вярніся...»
Толькі ружы і сёння
Схіляюцца нізка
Ля бяроз,
Дзе сыночкам тваім —
Абеліскі...

Ветэран

 

Абутак шыць — заробак выпадковы,
Падмётак нават драных не дастаць.
А ён даноскі робіць, як абновы,
I штосьці хоча перабудаваць.

Сапраўдны ветэран — якіх нямнога.
3 пратэзам боль прыжыўся да нагі.
Ён верыць і у Леніна, і Бога,
Перабірае «Запарожцу» трыбухі.

Згнілі парогі, голіцца праводка,
Дыміць і пыхкае айчынны драбадан...
Ля выканкома колькі пяцігодак
«Ідэйны» праязджае ветэран.

Памяць

 

Дыміцца памяць...
Ціха да грудзей
Дубок маркотны
рукі твае туляць...
Ты прыняла пакуты
за дзяцей,
Маўклівая,
ссівелая матуля.
Іх больш няма.
He рыпме болей брамка,
He трэснуць пад нагамі
ж