Памяць

 

Дыміцца памяць...
Ціха да грудзей
Дубок маркотны
рукі твае туляць...
Ты прыняла пакуты
за дзяцей,
Маўклівая,
ссівелая матуля.
Іх больш няма.
He рыпме болей брамка,
He трэснуць пад нагамі
жалуды...
I толькі шыбы
будуць аж да ранку
Гарэць агнём чакання залатым.
3 гарластым пеўнем
разгарыцца ранне,
Закружацца буслы,
як успамін...
Прастрэленую памяць
зноў параняць
Асколкі часу,
як асколкі мін.
...Асенні вецер
шапаціць у кроне,
Каторы год
страсае жалуды...

Ляцяць буслы
у сіняе бяздонне...
А мо сыны яе
ляцяць сюды?