Сустрэліся дзяды-беларусы
На шумным асіповіцкім вакзале
I важна пра нялёгкія часы
Гамонку нетаропка распачалі.
Казалі пра сяўбу і пра вясну,
Пра цяжкую вясковую жытуху,
Пра нечыю абрыдлую свякруху,
Пра хіжую, далёкую вайну...
Прыпомнілі... Цыгаркі прыкурылі,
З маўчання сплюнулі і селі у вагон...
Якія ж лёсы іх жыццём кружылі?
Якія буры гнулі іх, двухжыльных?
...Жывая памяць да апошніх дзён.