Алег Салтук

Медаль

 
Я крадком яго начапіў. Я не думаў зусім пра благое. Я не ведаў, што сам камдыў Бацьку яго ўручыў пасля бою. Што бой той смяротны быў, Што ў ім палягло паўроты... А я медаль начапіў, Шпак малы жаўтароты! Я не заўважыў, калі згубіў Яго ў сумёце сыпучым. Бацька не лаяў мяне, не біў, А мне і дагэтуль балюча!