- Да ўсе нармальна, маці, скора буду.
Згатуй што-небудзь. Зараз, пачакай…
Усе, ма. Трэба йсці. Я скора буду.
Ня першы раз лячу, не перажывай…
- Вось дакументы, у пашпарце білет.
- Праходзьце, вы, амаль спазніліся.
- Але ж паспеў! – казаў студэнт,
Апошні, хто прайшоў праз турнікет.
Вялізны боінг нес людзей на неба
Пад промні сонца, ў край далёкі.
Крылы анёлаў падымалі