Пад стукі вагонных калёс аб тых, незнаёмы чый лёс, аб новых дарогах-шляхах, нязведаных далях-краях узрушана думаецца. Пад ціхае плёсканне хваль зарэчная мроіцца даль, — аб чымсь запаветным, сваім, аднойчы забытым зусім спакойна думаецца. Пад посвіст зімовых завей аб дружбе, з якою цяплей,
Анатоль Вярцінскі
Пад стукі вагонных калёс...
Дынамік
Ён пасіпеў, пахрыпеў і змоўк. Болей нічога сказаць не змог. Падышла старая, паслухала. «Што гэта сёння з ім?» Падышла бліжэй, пастукала. «Маўчыць, не гаворыць зусім». Хуценька ў печы дапаліла, трохі прыбрала, падмяла. Пайшла вуліцай тапалінай у другі канец сяла. Кажа ўсім: «Іду да радзіста. Нешта радзіва маўчыць». А ў радыста сын н
Два полі
Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.
Ціха было і чыста
ў полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.
Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.
Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.
Рэквіем па кожным чацвёртым
У часе мінулай вайны загінуў кожны чацвёрты беларус. З дакумента Ой, хацела мяне маці За чацвёртага аддаці...
Дарога партызанская
Дарога партызанская,
балоцістая, гразкая,
ні ўзлесся, ні прасвета,
ні зоркі ў вышыні.
Глядзім мы на дарогу:
будзь ласкавейшай троху!
Лес родны, весялей нам прашумі!
Дарога або сцежка,
дзе зверу ступаць цяжка,
ці проста бездарожжа,
дзе не ступаў і звер.
Ідзём мы бездарожжам.
Мы не ісці не можам.
Не можам спатыкацца мы цяпер.
Што ў змроку нас чакае?
Ваўкоў галодных зграя?