Міхась Карцялёў

Забытаму жаўнеру.

 

Забытаму жаўнеру.

Глеба Ржэва не воцат,
А іржа ад крыві,
Наўгародскім балотам
Грэбляй косьці ляглі

І жаўнерская доля
Не прыймае віны,
Над палітай крывёю,
Генералаў вайны,

І жаўнерская доля
Ушанаваньня не просіць:
Ужо шануюць калосьсі
Іх забытыя косьці.
-12.03.17.