Нас па галовах секлі зоркі
Чэргамі -
У чэрвені,
У вечаровым чэрвені...
Смерць хадзіла
Гаспадаром.
Быў крык,
Быў плач,
Быў гром.
Дол скалануўся ад груку.
Уцякаючы ад пагоні,
Стрымгалоў праскакаў па бруку
Конь без конніка,
Як агонь,
Неба,
Выючы нема,
Цэлілася здаля...
Няўжо ты мне здрадзіла, неба?
Дай мне ратунак, зямля!
Неба - якое відовішча! -
Зеўрала россыпам дзір.
Галоўная » Пятрусь Макаль
Пятрусь Макаль
Нас па галовах секлі зоркамі...
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.3074626865671
Усяго галасоў: 335. Сярэдняя: 4.31
4.2380952380952
Усяго галасоў: 63. Сярэдняя: 4.24
3.8787878787879
Усяго галасоў: 66. Сярэдняя: 3.88
4.5384615384615
Усяго галасоў: 52. Сярэдняя: 4.54
4.7027027027027
Усяго галасоў: 37. Сярэдняя: 4.70
4.6756756756757
Усяго галасоў: 37. Сярэдняя: 4.68
4.735294117647
Усяго галасоў: 34. Сярэдняя: 4.74
4.4444444444444
Усяго галасоў: 36. Сярэдняя: 4.44
4.6176470588236
Усяго галасоў: 34. Сярэдняя: 4.62
4.1944444444444
Усяго галасоў: 36. Сярэдняя: 4.19
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь