Уладзіслаў Някляеў

9 мая

 
Спытае нехта: як жывеш? I ты ў адказ кіўнеш: нічога... Пасля спытай сябе самога: Як ты жывеш? Ці так жывеш? Прыйдзі да Вечнага агню I моўчкі, стаўшы на калені, Правер агнём сваё сумленне На праўду і на чысціню. Калі ж устанеш прысягнуць Усім, хто не вярнуўся з бою, — Ты не шукай іх за спіною. Яны наперадзе ідуць.