Юрась Свірка

Два штрыхі да вядомай ісціны

 
Даказана і войнамі, і голадам, Што падаюць раней Мужчыны-волаты. Жанчыны ж Застаюцца жыць удовамі, Засмучаныя думкамі бядовымі. Таму Спачатку падалі мужчыны, Бо аддавалі свой паёк нішчымны Матулям, Любым жонкам I каханым, А самі паміралі нечакана. Яны хацелі, Каб хоць дзень-другі Жыццё прадоўжыць родным, дарагім. А там — He стане голаду, вайны. А там, глядзіш,

Краскі ў лесе над Хатынню

 
Лес заснаваў надоўга сны, Старым нічога не забыта. Гараць агеньчыкі вясны Балючым полымем блакіту. А неба чыстае ўгары, Як васількі. Заткана сінню. Нібыта полымя гарыць Лясных цюльпанаў пад Хатынню. Цвіце на ўзгорках сон-трава, Яе пялёсткі не самкнуцца. Як вачанятаў сінява, Якія сонечна смяюцца. Чакаюць кожнаю вясной I спадзяюцца, што убачаць: Ім ранак вынесе з-за хвой

1418 дзён

 
Гэта — працягласць апошняй вайны, Якая яшчэ прарываецца ў сны, У нашыя сны, А не нашых дзяцей. Для іх яна казкай здаецца часцей. Больш тысячы дзён He згінаўся народ. А хто пералічыць удоў і сірот? Столькі вяла да Берліна дарога, Столькі чакала жывых Перамога... «Колькі ж гадоў прагрымела вайна?» Пытаю ў дачушкі. He знае яна. He лёгка на годы Вайну падзяліць.