Я крадком яго начапіў.
Я не думаў зусім пра благое.
Я не ведаў, што сам камдыў
Бацьку яго ўручыў пасля бою.
Што бой той смяротны быў,
Што ў ім палягло паўроты...
А я медаль начапіў,
Шпак малы жаўтароты!
Я не заўважыў, калі згубіў
Яго ў сумёце сыпучым.
Бацька не лаяў мяне, не біў,
А мне і дагэтуль балюча!