Абеліск над Віслай

 
(памяці прадзеда Мікалая Курыловіча з Бярозаўшчыны і ўсіх заходнебеларускіх мужчын, загінулых у сваіх першых баях у 1944) Загад ёсць загад. Прыслалі павестку - і мусіш, Мікола, ісці на вайну, пакінуўшы жонку і роднае месца, Астатні раз подых Радзімы глытнуў, пагушкаў дзяцей, пакарміў у хлеве Косю, кароўцы падкінуў свежага сенца, зрабіў усё да толку, як павялося... Ну, што мне, "товарищи", да вашых немцаў?! Яны тры гады мяне не чапалі, і я, вось вам хрост, не чапаў іх у адказ. Але зноў прыйшлі камісары і Сталін ды кажуць: жаўнерык з мяне ў самы раз. А хто маіх дзетак маленькіх узгадуе? Хто жыта змалоціць, хто гной растрасе? Хто бульбу скапае ці корм нарыхтуе? Няўжо гэны ваш эсесесер? Саха у руках мне мілей, чым вінтоўка. Мне і гімнасцёрка зусім не да твару. Ды двое вар'ятаў рашылі ўсё лоўка: Я стану чарговай з мільёнаў ахвяраў. ______ Ад часу прызыву тры месяцы міне (тэрмін вялікі для войнаў сусветных) Мікола, быць можа, узарвецца на міне, ці шмайсер Міколу скосіць са свету. Ці ў водах халодных варшаўскае Віслы яго напаткае лёс незайздросны... Над самай магілаю неба навісла, і з шэрых аблокаў ліе нашы слёзы. Чырвоная зорка над ім замест крыжа драпежна прасцёрла свае прамяні, і вечны агонь у прывісленскай цішы, нібы заўпакойных свечак агні. На плечах такіх вось звычайных герояў, на іхніх касцях - манумент Перамогі. У свята - парады ды бразканне зброяй... А лепш бы - жалоба па згінулых многіх. adidas Ultra Boost kaufen