Я забіты пад Бахмутам,
Які зведаў гару трупаў,
І ва ўсёй гэтай гары
Ляжаць буду да пары.
Я забіты пад Бахмутам,
Не, памёр не ад атруты.
Дзевяць грамаў у галаве
Сталі ядам для мяне.
Прадзед мой бываў пад Ржэвам
І адтуль нашыўку меў.
А пра тую мясарубку
Ад яго пачуў я спеў.
Толькі сам не заспяваю
Сваім праўнукам ужо.
Той свінцу пякельны подых
Пахаваў маё жыццё.
Я не бачыў тое кулі
І не чуў яе палёту –
Толькі ў грудзях зашчыміла,
І, на жаль, не ад самоты.
Камандзір сказаў: «Двухсоты!» –
Хлопцы ўзялі дыванок
Ну а мне было ўсё роўна, Што пад час транспарціроўкі заваліўся я на бок.
Я не бачыў слёзы маці –
І за гэта дзякуй, Божа,
Колькі ж новай сівізны
У яе з'явіцца можа...
Наш камбат прабіў мне ордэн –
Толькі што з яго бацькам?
Ён ім сына не паверне,
Унукаў не падорыць гам.
Я забіты пад Бахмутам,
Божа, родненькі, скажы,
Дзе ёсць край гэтым пакутам,
Колькі будуць біць званы?