На ўзгорку пясчаным...

 

На ўзгорку пясчаным цвiце жаўтазель -
На брацкай магiле дзяцей партызанскiх.
Стаю i гляджу, як па кветках зiркастых
Блукае маленства далёкага чмель.

Мы разам раслi тут - пад небам адным:
Смяялiся, плакалi, песнi спявалi...
Той смех спапялiлi, той спеў расстралялi,
А плач - уцалеў: ён у сэрцы маiм.