Цi дзень, а цi вечар - жыццё нам нагадвае...

 

Цi дзень, а цi вечар - жыццё нам нагадвае,
Не трацячы мужнасцi тону свайго:
У свеце, глабальна расколатым надвае,
Ад слова да бомбы - паўкрока ўсяго.

I як нi спакусна зацiшшам настроiцца -
Пра гэта, мой дружа, ты мусiш забыць.
Ад полымя слова да полымя стронцыя
Адлегласць бясконцай нам трэба зрабiць!