Безымяннаму салдату прысвячаю
Я даўно тут забіты ляжу,
У пакутах душа мая.
Я не дыхаю і не гляджу.
Хачу ўспомніць сваё імя.
Помню матухны постаць адну-
Уся сагнутая,плечы дрыжаць.
Выпраўляе мяне на вайну.
Толькі плача,а хоча крычаць.
Помню я скрозь пажарышчаў дым
Сонца,быццам жыцця прамень!
Цяжка так паміраць маладым,
Калі зноў нараджаецца дзень!
Успамінаю апошні наш бой
І рамонкі ў пунсовай крыві.
З нас ніхто не вярнуўся дамоў,
Ну а ты,мой нашчадак,жыві!
Я хачу,каб маё імя
Ты ў зорак,у ветра спытаў,
Каб у міры жыла Зямля
І каб я ў ёй спакойна спаў.