Спіць старая Агата,
Сніць жахлівыя сны.
Чуе рэха гарматаў-
Боль мінулай вайны.
Муж ляжыць перад ёю,
Ён такі малады!
Увесь заліты крывёю.
-Піць...,сясрычка,...вады...
Крык адчайны ірвецца:
Я ж Агата твая!
Не аддам цябе смерці!
Што за доля мая?!
Я цябе ўсё чакала,
Столькі слёз праліла!
І так моцна кахала,
Што забыць не змагла.
Лёс мяне не шкадуе-
Без цябе,без дзяцей.
Сум у хаце пануе.
Маё сэрца сагрэй!
Раскажы,мой каханы,
У які крочыць край?
Дзе ж ты быў пахаваны?
Пачакай,не знікай!
Можа выжыў, мой любы
І ідзеш да мяне,
Не сустрэў сваёй згубы
У крывавай вайне?!...
Заціхаюць гарматы-
Рэха даўняй вайны.
Цяжкі сон у Агаты,
Як і ўсе яе сны.