Малітва маці

 

Гаравала матухна.Не прыйшлі з вайны,
Згінулі.не вернуцца родныя сыны.
Сэрца болем сціснула,цёмна ў вачах.
Галаву ахутала полымя і жах.

Думкі закруціліся:"А навошта жыць?!
Ці вайну праклятую.ці сябе вініць,
Што чацвёра хлопчыкаў у чужой зямлі.
Мо магілкі травамі,зеллем зараслі,
Мо ў полі дзе-нібудзь бедныя ляжаць.
Каб магла б хоць дзетачак родных пахавць!"

Так з адчаем крыкнула Богу ў вышыню:
"Я замест крывіначак лягу ў зямлю!
Змілуйся.мой Божачка.забяры мяне!
Ні аднога хлопчыка смерць хай не кране!"

І любоў матуліна падняла сыноў.
Усе з вайны вярнуліся да сябе дамоў.
Ды насустрач матухна выйсці не змагла-
За сыноў, за родненгькіх у зямлю лягла.