Небагата часу з таго дня мінула,
Як збірала маці сына ваяваці.
Сядзіць матка ў хаце, слёзы выцірае.
Сын яе адзіны торбу ўжо збірае.
“Ой, сынок мой родны, не пушчу цябе я,
Баліць мае сэрца, дрэннае штосць чуе.
Хто вады падасць мне, як я захварэю?
Прынясе хто хлеба, як я пастарэю?”
Развіталась з сынам, хусткай памахала,
Доўга ўслед глядзела — цягнік праважала.
Як дамой вярнулась — у самоту ўпала.
Давіць нешта грудзі, сэрца рве балюча.
Дні ідуць і ночы, маці ўсё чакае,
Калі прыйдзе вестка, пісьмо, тэлеграма...
Зноў заходзіць сонца па-за лесам дальнім.
Плача маці зноўку горкімі слязамі.
Перад абразамі за сыночка моліць:
“Выпаў табе, родны, час такі суровы...”
Доўга так чакала, слёзы пралівала,
Косы белы сталі, рукі задрыжалі.
А праз колькі часу вестку атрымала,
Моўчкі прачытала і на землю ўпала.
Праз два дні ў хаце сабралісь вяскоўцы,
Каб звязці ў магілу разам дзве дамоўкі.