Зараслі травой акопы,
Ад вайны ўжо час няблізкі.
Дзе змагаліся героі,
Там смуткуюць абеліскі.
Калі вораг быў у хаце,
Не забыць майму народу.
І якой цаной, мой браце,
Ён здабыў сабе свабоду.
Мне расказвалі калісьці,
Як фашысцкія пачвары
Немаўля яшчэ ў калысцы
Разам з маці расстралялі.
Жах сціскае сэрца ў грудзях,
Слаўся чорны дым па свеце.
У агні гарэлі людзі:
І дарослыя, і дзеці.
Партызан у палон узяты,
Не сагнуў прад катам спіну.
І пад дулам аўтамата
Сам сабе капаў магілу.
Не даждала маці сына,
Не ўваскрэс ніхто із мёртвых,
Каб была ў нас Айчына,
Галаву злажыў чацвёрты.
Толькі, браце, годзе плакаць,
Не давай ты волю скрусе,
Жыў народ наш і жыць будзе
У свабоднай Беларусі.
Калі вораг быў у хаце
Іншыя вершы аўтара
Катэгорыі вершаў
Лепшыя аўтары
4.322864321608
Галасоў: 796. Сярэдняя: 4.32
4.4489795918367
Галасоў: 441. Сярэдняя: 4.45
4.2278761061947
Галасоў: 452. Сярэдняя: 4.23
4.3505882352941
Галасоў: 425. Сярэдняя: 4.35
4.1291512915129
Галасоў: 271. Сярэдняя: 4.13
4.4814814814815
Галасоў: 243. Сярэдняя: 4.48
4.7155555555556
Галасоў: 225. Сярэдняя: 4.72
4.3720930232558
Галасоў: 215. Сярэдняя: 4.37
4.3513513513513
Галасоў: 185. Сярэдняя: 4.35
4.1570680628272
Галасоў: 191. Сярэдняя: 4.16
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Што шукалi?
-