Кладу руку на галаву дзіцяці...

 

Кладу руку на галаву дзіцяці —
На лёгкі адуванчык залаты:
Хай адчувае і ў маім паглядзе
Святло і ўсеабдымнасць дабраты.

Мая далонь — памірскія цвярдыні,
Шыракаплынных бурных рэк выток,
Зіхотлівая неабдымнасць сіні,
Дзе і пад ветрам не трымціць лісток.

Шурпатая, як дзедаўскія жорны,
Лагодная, як звільгатнелы лёс,
Яна адпрэчыць можа прывід чорны
I — падарыць малому ясны лёс.

Скрыжоўваюцца трапяткія цені,
Як на вяку было ужо не раз.
I — нібы адчуваеш шалясценне
I след агністы балістычных трас.

Дзетазабойцы,
хіжнякі,
пралазы,
He адсядзецца вам у халадку.
На вашы планы,
сховішчы
і базы
Кладу руку!