У Клічаўскіх лясах

 

Памяці бацькі, партызына,
ветэрана Вялікай Айчыннай

На зары ў неба сіняе-сіняе
Па імхах партызанскіх сцяжын
Сонца выкацяць рогі ласіныя,
Трубны гук запануе ў цішы.

Следам рэмез шчымліва-танюсенька
Абзавецца, чаруючы слых.
Скіне росы даспелыя бусельнік
З парасонаў-суквеццяў сваіх.

Падыду да старое яліны я,
Прытулюся. “Ты помніш” – скажу.
На зары ў неба сіняе-сіняе
Нібы ў бацькавы вочы гляджу.