Адыходзiць эпоха адна
I за ёй надыходзiць другая.
Колькi iх адышло, а вайна
Ўсё яшчэ над зямлёю шугае.
Тыднi - жорсткасцей без прыкрыцця.
I секунды - сапраўдных геройстваў.
Жах, калi пазбаўляюць жыцця,
А вайна - то мiльёны забойстваў.
Хтосьцi хоча кагосьцi скарыць,
Падначалiць сабе яго мары…
Страшна нам, калi хата гарыць,
А вайна - сотнi тысяч пажараў,
Аб`яднаных пад крыкi ахвяр,
Цiхi стогн напаўмёртвай свабоды
У адзiны суцэльны пажар,
Дзе гараць i канаюць народы.
Не змаўкае хатынскi набат.
Прад вачыма - клады Ленiнграда
I выявы чужынцаў салдат,
I палаючых вулiц Белграда.
Б`юць у самае сэрца званы,
Iхнi гук не спынiць, не парушыць.
Крыважэрныя духi вайны,
Як у вас адабраць неўмiручасць?..