Беларуска

 

Калі цябе, мілы, Краіна пакліча
За родны змагацца парог,
То суму не будзе ў мяне на абліччы
І страху не будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не заб'е,
А буду не менш за цябе я адважнай,
Каб сілы дадаці табе.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
Каня накармлю, напаю, –
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою Краіну сваю.