Шуткавалі з сябрам перад боем ,
Горла драў нам моцны самасад …
Ён , звычайны хлопец , стаў героем
І навечна – малады салдат .
У цяпле віхурыла “Зямлянка” ,
Xтосці марыў , хтосць пісаў лісты ,
Гаманіла , думала “тальянка” ,
Xтосць драмаў , хтосць песціў гнеў святы …
За камандай стала чуйна ціха –
Баявы даводзіўся загад …
Шмат хлябнулі з той высоткай ліха –
Працавалі куля , штык , прыклад …
Ліку не вяла атакам рота –
Значна парадзелы кожны ўзвод ,
Залягла каторы раз пяхота –
Трапна б’е фашысцкі кулямёт .
Схованы за моцнай амбразурай ,
Не дастаць агнём куль і гармат ,
Шчодра абдае свінцовай бурай …
Роце ж , трэба выканаць загад !
Сябар пракрычаў : “ Ну што , славянне !
Двойчы , як вядома , не памрэш !
Неабходна выканаць заданне ,
Бо з сумлення плямы не сатрэш ! “
Ён шпурнуў у ворага гранату
І на амбразуру лёг грудзьмі …
Бессмяроцце гэтаму салдату
Дадзена гісторыяй , людзьмі .
І цяпер , у шэрагу герояў ,
Хай мінула шмат дзесяткаў год ,
Паміж іх заўжды праходзіць строем ,
Сябар мой – заве яго народ !