Хлапчук страляе з аўтамата,
Старанна цісне на курок.
Падняў угору рукі тата
І ціха хіліцца на бок.
Смяецца сын, стралок няспынны,
Пужае гнеўна: – Хэндэ хох!
Ён з задаволенаю мінай
Глядзіць, як бацька споўз да ног.
– Капут! – крычыць. –
Ты мёртвы, татка!
І цісне руляй да зямлі.
За той гульнёй сачыла бабка,
І слёзы па шчаках цяклі.